Пракуратура Столінскага раёна праводзіць праверку па факце гібелі 7 кастрычніка ў вёсцы Асаўцы двухгадовага хлопчыка.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры, цела дзіцяці каля 13.00 на лесвічнай пляцоўцы паміж першым і другім паверхам у доме па месцы жыхарства знайшоў яго сваяк.

Хлопчык зачапіўся капюшонам курткі за металічны штыр парэнчаў і павіс.

Хутчэй за ўсё, прычынай смерці дзіцяці стала ўдушэнне.

На гэты час вядома, што ён і яго трохгадовая сястра гулялі адны ў двары свайго дома.

Дзіця разам з сям’ёй пражывала ў кватэры на другім паверсе двухпавярховага жылога дома. Паводле адной з версій, хлопчык загінуў, калі падымаўся ўверх па лесвічным маршы.

Канчатковую прычыну смерці ўстановіць судова‑медыцынская экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?