Хвароба сіквэлаў дакацілася таксама да мюзыклаў: кампазітар Эндру Ллойд Вэбер паведаміў, што працяг мюзыкла «Прывід оперы»/The Phanton of the Opera будзе прадстаўлены ў Лондане ў сакавіку 2010 году. Працяг называцьмецца «Каханне — неўміручае»/Love Never Dies.

«Зразумела, што гутарка ідзе пра незавершаную для мяне працу, — кажа Лойд Вэбер, — і я зусім не раскайваюся, што зрабіў працяг, і мяркую, што ён будзе варты сам па сабе. Так ці інакш, я вельмі ўсцешаны выніку». Вэбер дадаў, што галоўная прычына таго, што ён зрабіў працяг, гэта тое, што першая частка заканчваецца, калі маладая спявачка Крысцін кідае Здань Оперы і злучаецца сэрцам з яго супернікам, Раўлем, а ў гледача застаецца пачуццё незадаволенасці. Паводле словаў Вэбера: «Крысцін сыходзіць са звычайным нуднікам, а Прывід дзесці знікае».

Акрамя гэтага, шмат звестак пра новы мюзыкл, які будзе пастаўлены таксама ў Нью-Ёрку ў лістападзе 2010 году яго стваральнікам прадстаўлена не было. Вядома толькі, што падзеі мюзыклу будуць разгортвацца 10 гадоў пасля выславёнага спалення будынка оперы і што Прывід выратуецца, але не перастане кахаць Крысцін.

Першая частка «Прывіда Оперы» —самы паспяховы мюзыкл у гісторыі Брадвея, твор, які паводле глядацкай цікаўнасці перамог яшчэ адзін мюзікл Вэбера, «Котак»: «Прывіда» пабачылі больш за 100 мільёнаў чалавек. Мюзыкл быў перакладзены на 15 моваў свету і быў прадстаўлены ў 25 краінах. Паводле мюзыкла ў 2004 годзе yf 'rhfys выйшла аднаймённая мастацкая стужка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?