Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра 10 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях невялікія кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі ад 0 да мінус 3°C, па захадзе Віцебскай вобласці на глебе да мінус 5°C, месцамі плюс 1—4°C,

тэмпература паветра днём плюс 7—12°C.

У Мінску заўтра воблачна з праясненнямі, без ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да плюс 2°C, на глебе замаразкі да мінус 2°C, днём плюс 8—10°C.

У наступныя двое сутак, 11—12 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі.

11 кастрычніка ноччу ў паўдёвых раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, у дзённыя гадзіны ў Брэсцкай вобласці месцамі моцныя дажджы. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°C, па паўночным усходзе на глебе і месцамі ў паветры замаразкі ад 0 да мінус 3°C, днём плюс 5—12°C.

12 кастрычніка часам дажджы, месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўднёва‑заходні 5—10 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—9°C, днём плюс 4—10°C, па ўсходзе да плюс 12°C.

У Мінску 11 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, днём парывы ды 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С, днём плюс 7—9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?