9 кастрычніка, а 10‑й гадзіне ў Віленскай ратушы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання найбольш выбітных віленчукоў за значны ўклад у развіццё Вільні і Віленскай самауправы.

Гэтай узнагародай, якая ўручалася ўпершыню, былі адзначаны чыноўнікі, чальцы сойма, мастакі, грамадскія дзеячы. Усяго было ўзнагароджана 19 чалавек.

І самым прыемным момантам было тое, што сярод узнагароджаных быў і старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька.

Віленская самауправа ў асобе мэра В. Навіцкага высока ацаніла яго працу на ніве беларушчыны і ва ўзбагачэнне культуры Вільні.

Варта дадаць, што Х. Нюнька быў адзіным прадстаўніком з нацыянальных меншасцяў, хто атрымаў гэту высокую ўзнагароду: «За заслугі для Віленскай самаўправы», паведамляюць westki.info

Хведар Нюнька нарадзіўся ў 1928 г. на Мастоўшчыне. У Вільні жыве ад 1934 г. Таварыства беларускай культуры ў Літве ўзначальвае ад 1989 г. Радны БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0