Як паведаміў прэс‑сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 7 кастрычніка ў цэнтр аператыўнага кіравання Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла інфармацыя ад мясцовай жыхаркі 1973 года нараджэння.

Яна паведаміла, што на дне талеркі з супам, які яна ела дома, знайшла шарыкі невядомага рэчыва серабрыстага колеру.

На месца здарэння выехала аддзяленне хімічнай і радыяцыйнай абароны Баранавіцкага гаррайаддзела па НС і работнікі Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Ратавальнікі сабралі з талеркі ў герметычную ёмістасць чатыры грамы ртуці. Праведзеныя замеры паветра ў памяшканні, дзе знойдзена ртуць, не зарэгістравалі перавышэнне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі пары ртуці.

Паводле слоў Машнова, у ходзе расследавання ўстаноўлена,

што жанчына прыгатавала суп з канцэнтрату «Суп вермішэлевы». Са слоў пацярпелай, суп выпушчаны вядомым беларускім вытворцам,

і яна набыла канцэнтрат прыкладна месяц таму ў адным з гандлёвых аб’ектаў Баранавічаў.

Акрамя жанчыны суп елі яе сын 1998 года нараджэння і бацька 1942 года нараджэння. Ніхто з іх па медыцынскую дапамогу не звяртаўся. Пагаршэнне іх здароўя не адзначаецца.

Праверку па гэтым факце праводзіць Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?