Ён абавязаны цягам 24 гадзін пакінуць тэрыторыю краіны. Пра гэта парталу Delfi паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Латвіі

Паводле інфармацыі замежнапалітычнага ведамства Латвіі, «прадстаўнік пасольства Беларусі займаўся дзейнасьцю, якая не зьвязана зь ягоным дыпляматычным статусам». Таму, у адпаведнасьці, з арт. 9 Венскай канвэнцыі, МЗС Латвіі абвясьціў яго пэрсонай нон-грата.

У прэс-службе МЗС Латвіі парталу Delfi адмовіліся патлумачыць, якой менавіта дзейнасьцю займаўся беларускі дыплямат. Вядома толькі, што ён цягам 24 гадзін павінен пакінуць тэрыторыю Латвіі.

Адпаведная нота сёньня была перададзена прадстаўніку пасольства Беларусі ў Латвіі Валеру Доўганю, які быў сёньня выкліканы ў латвійскае МЗС.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў заявіў парталу Delfi, што ён яшчэ не знаёмы з інфармацыяй пра абвяшчэньне беларускага дыплямата пэрсонай нон грата ў Латвіі, таму ня будзе камэнтаваць рашэньне латвійскага замежнапалітычнага ведамства.

DELFI

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0