Як паведамлялася раней, чацвёрым падазраваным па справе Аўтуховіча стаў жыхар Гродна Міхаіл Казлоў. Як распавёў “НН” Юры Лявонаў, гэты чалавек вёў расследаванне па скарзе Аўтуховіча на дзеянні ваўкавыскіх чыноўнікаў:
«У 2003 годзе ён быў супрацоўнікам Гродзенскага абласнога аддзялення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ў чыне падпалкоўніка. Менавіта яму было даручана праводзіць папярэдняе расследаванне па скарзе Аўтуховіча на дзеянні чыноўнікаў Ваўкавыскага раёна, звязаныя з карупцыяй. Наколькі мне вядома, высілкамі Казлова былі здабытыя аператыўныя дадзеныя, якія цалкам пацвердзілі факты, указаныя ў скарзе Аўтуховіча. Менавіта Казлоў ў 2003 годзе перадаў матэрыялы папярэдняга расследавання ў пракуратуру і была заведзеная крымінальная справа».
Цяпер па Ваўкавыскай справе праходзяць чатыры падазраваныя: Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка, Аляксандар Ларын і Міхаіл Казлоў. Іх абвінавачваюць ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску.