Нацыянальная зборная Беларусі па футболе перамагла зборную Казахстана ў перадапошнім туры адборачнага турніру чэмпіянату свету – 2010 з лікам 4:0.
Матч прайшоў 10 кастрычніка (субота) у Брэсце.
Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе:
Жаўноў, Верхаўцоў, Сасноўскі, Шытаў, Юрэвіч, Калачоў, Бардачоў (Крывец, 83), Кульчы (Радзівонаў, 89), Амельянчук, Кутузаў (Ковель, 73), Карніленка.
На 22-й хвіліне лік адкрыў Максім Бардачоў з БАТЭ (гэта яго першы мяч), на 69-й хвіліне гол-прыгажун ударам у дзявятку забіў Цімафей Калачоў («Крылья Саветаў»), на 87-й свой гол забіў Леанід Ковель («Сатурн», Раменскае), на апошняй хвіліне свой дубль аформіў Калачоў.
4:0
Дарэчы, Калачоў забіў Казахстану 1 красавіка ў Алмаце два мячы, тады беларусы выйгралі з лікам 5:1.
Калачоў – найлепшы бамбардзір нашай зборнай у гэтым турніры, на яго рахунку пяць мячоў.
***
Украіна сёння выйграла ў Англіі з лікам 1:0 (Сяргей Назарэнка, 29).
Турнірнае становішча:
Англія – 24 (8 перамог, 0 нічыіх, 1 параза), баланс мячоў 31-6), Украіна - 18 (5, 3, 1, 15-6), Харватыя – 17 (5, 2, 2, 17-12), Беларусь – 13 (4, 1, 4, 19—11), Казахстан – 6 (2, 0, 7, 10-27), Андора – 0 (0, 0, 9, 3-33).
***
Падапечныя Бернда Штанге выйгралі па два матчы ў Казахстана (5:1 – у гасцях, 4:0 – дома) і Андоры (3:1- у гасцях, 5:1 – дома), прайгралі два – харватам (1:3-дома, 0:1 – у гасцях), прайгралі Украіне ў Львове (0:1) і згулялі ўнічыю ў Мінску (0:0), прайгралі дома Англіі (1:3).
***
Як і ва ўсіх групах, у нашай апошні тур пройдзе 14 кастрычніка (серада).
Зборная Беларусі на «Ўэмблі» згуляе са зборнай Англіі,
Казахстан дома згуляе з Харватыяй, а Украіна у гасцях – з Андорай.
Каб трапіць у плей-оф Украіне трэба перамагаць Андору.
***
Зборная Нямеччыны выйграла ў Маскве ў Расіі з лікам 1:0 (Міраслаў Клозе).
Нямеччына заваявала пуцёўку на чэмпіянат свету, Расія будзе прабівацца цераз плей-оф.
***
Моладзевая зборная Беларусі (узрост - да 21 года) прайграла матч адборачнага турніру Шатландыі ў гасцях з лікам 0:1.