Інцыдэнт адбыўся ў ноч з пятніцы на суботу. Як распавёў журналіст, пасля разбіцця шыбы невядомыя вярнуліся і паспрабавалі выцягнуць з кватэры бутэльку з адбіткамі пальцаў.

— Я прыехаў з лецішча і заўважыў, што фортка ў спальні была адчынена. Я не стаў звяртацца ў міліцыю, бо падумаў, што раптам шпінгалет адарвала ветрам. Але прыкладна а 12‑й гадзіне ночы я пачуў моцны ўдар па падваконні — бутэлька, засталася у самім шкле, а ад шыбаў адбягаў малады чалавек у чорнай курцы і чорнай вязанай шапачцы.

Нараніцу пасля інцыдэнту Генадзь Барбарыч звярнуўся да міліцыянтаў, і тыя вынялі пляшку з‑пад піва, якую пасля нападу невядомыя спрабавалі выцягнуць з кватэры.

Адметна, што гэта ўжо другі падобны выпадак — першая правакацыя адбылася ў 2002 годзе, калі журналіст, працуючы ў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, напісаў артыкул пра забойства пад ягонымі вокнамі актывіста незарэгістраванай групоўкі «Русское национальное единство».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?