Яго праспяваў гурт НестройBand. У ім удзельнічае рэзідэнт «Камеды-клаб» Ігар Элвіс Меерсон.
Юра Дземідовіч, праспяваўшы толькі адну песню, «Чароўны трусік», напоўніцу спажывае зорны плён: спярша быў запрошаны разаграваць Prodigy (толькі ўмовы кантракту з «Белтэлерадыёкампаніяй» не дазволілі яму зрабіць гэта), а цяпер ён даслужыўся і да кавер-версіі свайго хіта.
Нашаму «Трусіку» даніну пашаны аддалі расейцы: у сваёй характэрнай перапеўна-іранічнай манеры Дземідовічаў опус перапяяла напаўжартлівая рок-сямёрка НестройBand, басістам якой з'яўляецца рэзідэнт «Камеды-клаб» Ігар Элвіс Меерсон.
У кліпе да кавера, які называецца «Волшебный кроулинг», саліст НестройBand'а Сева Масквін да таго ж грымаснічае, намагаючыся ўдаць беларускага спевака. Першая частка песня зроблена ў стрыманым стылі, а ў другой частцы прысутнічае металічная стылістыка.
Тым жа часам першапачатковую версію песні «Чароўны трусік» у Сеціве ўжо пабачыла 400 тысяч чалавек (і гэта толькі па адным канале!).
Глядзець кліп: