Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «За Саюз і камуністычную партыю Саюза» (СКПС) распачало збор сродкаў для ўсталявання ў Мінску помніка Іосіфу Сталіну. Пра гэта паведаміў сакратар-каардынатар аб’яднання Леанід Школьнікаў.

«СКПС у год 130-годдзя з дня нараджэння Сталіна пачало добраахвотны збор сродкаў на помнік, які трэба ўсталяваць у Мінску на адной з плошчаў для аднаўлення гістарычнай справядлівасці», — кажа Школьнікаў.

Паводле СКПС, у адным з банкаў адкрыты дабрачынны рахунак.

Начальнік упраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі супраць такога ўсталявання.

«Гэта фігура неадназначная і супярэчлівая. Каб усталяваць такі помнік, трэба гістарычная абаснаванасць», — кажа ён.

Пры гэтым Чарняўскі падкрэслівае, што

пытанне ўсталявання помнікаў ляжыць па-за кампетэнцыяй грамадскіх аб’яднанняў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?