Фота AP Photo / Sergei Grits

Фота AP Photo / Sergei Grits

Для тых, хто будзе паступаць у ВНУ, прапануюць здаваць адзін дадатковы экзамен у форме ЦТ. Такое рашэнне прынята 2 снежня па выніках нарады ў Лукашэнкі па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ, піша БелТА.

Як растлумачыў на нарадзе міністр адукацыі Андрэй Іванец, залічэнне ва ўніверсітэты будзе праводзіцца па выніках двух ЦЭ, аднаго дадатковага экзамену ў выглядзе ЦТ і сярэдняга бала атэстата.

Міністэрства адукацыі прапануе праводзіць цэнтралізаваны экзамен за межамі школ. У буйных гарадах і раёнах ўжо вызначаны месцы для гэтага. Прымаць экзамен будуць у аўдыторыях каледжаў і універсітэтаў. Паколькі не ў кожным населеным пункце ёсць гэтыя навучальныя ўстановы, частку школьнікаў прыйдзецца падвозіць для здачы экзамену ў іншыя раёны або гарады.

Па словах Андрэя Іванца, па краіне вызначана 93 пункты для здачы цэнтралізаванага экзамену. Некаторыя з іх будуць дзейнічаць як міжраённыя.

Клас
3
Панылы сорам
26
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
9