12 кастрычніка па падазрэнні ў падпале электрычкі Мінск - Пухавічы былі затрыманыя трое маладых людзей.

Усе яны жывуць ў Пухавіцкім раёне. Двое - студэнты Мар'інагорскага агратэхнічнага тэхнікум, адзін - студэнт аднаго з мінскіх ВНУ.

Вагон электрацягніка Мінск-Пухавічы загарэўся ў чацвер, 8 кастрычніка, прыкладна а 23-й гадзіны за 700 метраў ад станцыі Вендзеж. Пасля аварыйнага спынення ўсе пяцёра пасажыраў вагона самастойна пакінулі яго. Памочнік машыніста паспрабаваў сваімі сіламі патушыць пажар, але безвынікова. Агонь патушыў пажарны нарад, што прыбыў на выклік.

Высветлілася, што гарэў уцяпляльнік вагона. Агульная плошча пажару склала 20 квадратных метраў.

Практычна адразу была высунута версія аб падпале: сведкі бачылі, як на папярэдняй станцыі з электрычкі выйшла група маладых людзей, якія паводзілі сябе неадэкватна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?