Запланаваны на 15 кастрычніка ў Салігорску матч адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі «Шахцёр» — «Керамін» перанесены на больш позні тэрмін з-за вострага віруснага захворвання 20 гульцоў сталічнага клуба. Пра гэта 13 кастрычніка паведаміла прэс-служба Федэрацыі хакея.

Пасля 15 гульняў чэмпіён 2002 і 2008 гадоў «Керамін» з 23 ачкамі займае сёмае месца ў табліцы. «Шахцёр», які з'яўляецца фарм-клубам мінскага «Дынама» — удзельніка чэмпіянату КХЛ, на чацвёртай пазіцыі з 34 ачкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?