Федэрацыя хакея Беларусі і мінскае «Дынама» маюць намер аказваць дабрачынную дапамогу дзецям, якія пакутуюць на цяжкія захворванні, заявіў 15 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску кіраўнік ФХРБ Уладзімір Навумаў.

Ён паведаміў, што ў федэрацыю трапілі тэлесюжэты, у якіх расказваецца аб дзевяці дзецях, што пакутуюць на цяжкія захворванні. «На працягу сезона‑2009/2010 мы пастараемся ім усім аказаць дапамогу, праводзіць у іх падтрымку розныя акцыі», — сказаў Навумаў.

Дабрачынная акцыя ў дапамогу аднаму з дзяцей —

двухгадоваму сляпому хлопчыку Вані Цэдрыку — адбудзецца 17 кастрычніка.

Уладзімір Навумаў і галоўны трэнер «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі Глен Хэнлан пройдуць 30 км па новай веласіпеднай трасе, пракладзенай уздоўж Свіслачы.

Акцыя пачнецца ў 9.00 каля Свята‑Пакроўскай царквы (праспект Пераможцаў, 82) і закончыцца ў 15.00 у раёне Чыжоўскага вадасховішча. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. У пяці пунктах трасы будзе арганізаваны продаж хакейнай атрыбутыкі і сувеніраў. Навумаў і Хэнлан стануць першымі пакупнікамі фірменных гульнёвых маек (стартавая цана кожнай 50 тыс. рублёў).

Усе сабраныя ад продажу грошы пойдуць на аплату дарагой аперацыі.

Былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў вядомы сваім хобі хадзіць пешкі на вялікія адлегласці. У 2007 годзе ён стаў ініцыятарам паходу на 80 км уздоўж азёр Нарач і Мястра. Тады ўдзел у ім узялі калегі і падначаленыя Навумава па МУС, а таксама галоўны трэнер беларускай хакейнай зборнай Курт Фрэйзер. Вясной 2008 года быў арганізаваны другі паход — на 100 км у той жа мясцовасці. Пасля гэтага Навумаў заявіў, што плануе прайсці пешкі за пяць дзён ад Брэста да Мінска і ўздоўж беларуская мяжы, але цяпер плануе ажыццявіць сваю задуму пасля 65 гадоў (зараз Уладзіміру Навумаву 53 гады).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?