Субота, 5 жніўня

«Лад», 12.40.

«Прыгоды Бураціна»

Беларусь, 1975, рэж. Леанід Нячаеў.

Дыямэнт «Беларусьфільму». Прыгодніцкая казка на ўсе часы – і для ўсіх узростаў. Карціна, купленая ў 91 краіну. Японцы пераклалі ўсе песьні зь фільму – і выдалі асобнай кружэлкай.

БТ, 23.10

«Ціхі амэрыканец»

ЗША–Нямеччына–Аўстралія, 2002, рэж.Філіп Нойс.

Палітычная драма паводле раману Грэма Грына.

Сайгон, 1952 год. У Віетнаме ідзе вайна за незалежнасьць. І толькі ангельскі журналіст Томас Фаўлер вядзе спакойны лад жыцьця, не зьвяртаючы ўвагу на закалоты. Але аднойчы да яго прыходзіць нечаканы госьць…

Прыз Амэрыканскай асацыяцыі палітычнага кіно, намінацыі на «Оскара», «Залаты глёбус», прэмію Брытанскай кінаакадэміі.

Нядзеля, 6 жніўня

«Лад», 16.10

«Сьвятло далёкай зоркі. Ян Скрыган»

Беларусь, 2006.

Перадача, прысьвечаная слыннаму беларускаму пісьменьніку.

БТ, 22.20

«Лялькі»

Японія, 2002, рэж. Такешы Кітана

Фільм-прыпавесьць

Тры сучасныя гісторыі, натхнёныя эстэтыкай тэатру Бунраку. Прыпавесьці суму, каханьня й прыгажосьці. Закаханыя, бос якудзы, дзяўчына ля мора – у неверагодна пекным паэтычным відовішчы. Зьвярніце асаблівую ўвагу на культуру кадра й настрой карціны.

Галоўны прыз МКФ у Дамаску, прыз «Адмысловая падзея» на фэсьце «Абліччы каханьня» ў Маскве.

«Лад», 22.30

«Сомэрсьбі»

ЗША–Францыя, 1993, рэж. Джон Эміэл.

Драма.

Пасьля Грамадзянскай вайны ў ЗША Джэк Сомэрсьбі, якога ўсе лічылі загіблым, вяртаецца да жонкі й дзяцей. Жыцьцё працягваецца – толькі сабака не прызнае гаспадара, дый памер ботаў Джэка зьмяніўся…

Ролі выконваюць: Рычард Гір, Джодзі Фостэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?