Сапраўдны юбілей будзе адзначаць 21 кастрычніка кардынал Казімір Свёнтэк, Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі, Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп на пенсіі.

У гэты дзень беларускаму іерарху, аднаму з найстарэйшых у свеце, споўніцца 95 гадоў.

Кардынал Свёнтэк у дзень свайго нараджэння

ў 11.00 узначаліць святую Імшу ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Леніна, 18).

Канцэлебраваць літургію будуць святары Пінскай дыяцэзіі. Пасля Эўхарыстыі іерарх і ўсе прысутныя накіруюцца да труны благаслаўлёнага біскупа Зыгмунта Лазінскага, праз заступніцтва якога ўзнясуць да Бога малітвы ў інтэнцыі юбіляра.

Кожны год у гэты дзень да іерарха прыязджаюць шматлікія браты ў святарстве, а таксама простыя вернікі, каб памаліцца за свайго пастыра і павіншаваць яго.

Віншаванні і пажаданні юбіляру можна таксама даслаць па электронным адрасе або на паштовую скрынку.

E‑mail: [email protected]

Адрас: вул. Леніна, 16, 225710 Пінск, Беларусь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0