Вярхоўны суд перанёс разгляд касацыйнай скаргі асуджаных на смяротнае пакараньне і пажыццёвае зняволенне.

Суд пад старшынствам Валера Кулінковіча задаволіў просьбу абароны адкласці слуханні, каб адвакаты змаглі азнаёміцца з матэрыяламі справы. Суд таксама задаволіў просьбу Андрэя Жука забараніць журналістам здымаць у залі суду.

27 лютага ў Салігорскім раёне былі жорстка забітыя

два супрацоўнікі сельгаспрадпрыемства «Бальшавік‑Агра», якія перавозілі грошы для заробку работнікам.

Забойцаў і выкрадальнікаў грошай міліцыя неўзабаве знайшла. Паводле рашэння Мінскага абласнога суда, вінаватымі ў злачынстве прызнаныя Андрэй Жук, Іван Сарокін і Уладзімір Мароз.

Раней судзімага Андрэя Жука прызналі кіраўніком злачыннай банды і ўдзельнікам забойстваў. Яго выпраўленне суд палічыў немагчымым і прысудзіў яго да найвышэйшай меры — смяротнага пакарання.

Іван Сарокін атрымаў пажыццёвае зьняволенне. Уладзімер Мароз правядзе за кратамі 13 гадоў.

Андрэя Жука як асуджанага на смерць суд павінен заслухаць асабіста. Скаргу Івана Сарокіна разгледзяць завочна.

Радыё Свабода

***

Забойства 27 лютага

Машына з грашыма для работнікаў мясцовага сельгаспрадпрыемства трапіла ў засаду на ўскрайку Салігорска.

Напад і расправа здарыліся проста на ўзбоччы дарогі, якая выкарыстоўваецца ў асноўным для патрэбаў тутэйшага прадпрыемства.

Перад выпадковым кіроўцам паўстала вусцішная карціна. Целы мужчыны й жанчыны ляжалі ў лужыне крыві на белым снезе

Злачынцы дэталёва падрыхтавалі план нападу. Легкавік напароўся на загадзя ўсталяваныя самаробныя калючкі. Машыну развярнула ўпоперак дарогі.

Калі бухгалтарка паспрабавала зачыніцца ссярэдзіны, ёй у голаў праз шкло стрэлілі з абрэзу.

Пасля забілі й кіроўцу. З салону нападнікі забралі 73 мільёны рублёў — заробак працаўнікоў тутэйшага СВК. Непадалёк ад месца злачыну нападнікі разабралі й выкінулі зброю, сотавыя тэлефоны й пазбыліся вопраткі. Знайсці іх удалося па следзе ад чаравіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0