Хакейны клуб «Дынама‑Мінск» запрашае ў суботу далучыцца да дабрачыннай акцыі, у дапамогу двухгадоваму сляпому хлопчыку Вані Цэдрыку.
У суботу, 17 кастрычніка, на веласіпеднай трасе ўздоўж ракі Свіслач у Мінску будзе праходзіць дабрачынная акцыя «Дарога міласэрнасці». Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Навумаў і галоўны трэнер мінскага «Дынама» і нацыянальнай хакейнай зборнай Глен Хэнлан плануюць прайсці пешкам 30 кіламетраў разам з усімі, хто пажадае далучыцца да акцыі.
Падчас паходу будуць прадавацца фірмовыя майкі «Дынама» і хакейныя сувеніры.
Грошы ад продажу арганізатары перададуць на дарагую аперацыю для двухгадовага сляпога хлопчыка Вані Цэдрыка.
Ваня ад нараджэння мае праблемы са зрокам і ўжо перажыў дзве аперацыі на вочы. Прагнозы дактароў на жаль не суцяшальныя, аднак у хлопчыка ёсць шанец вярнуць хаця б 20‑30% зроку.
Глен Хэнлан ужо пералічыў тысячу даляраў на лячэнне хлопчыкаі сказаў, што наступную перамогу клуба прысвячае хворым дзецям.
Акцыя стартуе а 9-й ў раніцы ад Свята‑Пакроўскай царквы, што на праспекце Пераможцаў. Далучыцца могуць усе ахвотныя.
Маршрут акцыі і месцы і продажу сувенірнай прадукцыі:
9.00 Старт. Свята‑Пакроўская царква (пр. Пераможцаў, 82
10.00 Пр. Пераможцаў, 37 ( каля прыпынак «Мінск‑Арэна»).
11.15 Пр. Пераможцаў, 4 (за Палацам спорту).
12.30 Мост праз Свіслач (пачатак вул. Пуліхава).
14.00 ФОК «Серабранка» (вул.Ракасоўскага, 44).
15.00 Фініш. Чыжоўскае вадасховішча (вул.Дворышчы).
Таксама будзе арганізаваны аўтобус ад Палаца спорту да месца старту (адпраўленне ў 8.45) і ад фінішу да Палаца спорту.
Разліковы рахунак для пералічэння грошаў у дапамогу Івану Цэдрыку:
філіал 527 Белжылдар ААТ «Беларусбанк», код 254, УНН 100783330, р/с 3819382100923.
Накіраванне аплаты: для залічэння на рахунак 000000023 Цэдрык Марыне Дзмітрыеўне на лячэнне сына Цэдрыка Івана Іванавіча.