Натуральная аплата працы у час крызісу зрабілася вельмі папулярнай на беларускіх дзяржаўных ды прыватных фірмах.

Толькі ў гэтым годзе Аршанскі кансервнызавод плаціў работнікам кансервамі, брэсцкі электралампавы — дыванамі, а на Гомельшчыне дзесяткі фірмаў выдавалі заробак – цыбуляй, а Барысаўскіі БАТЭ — сырам ды малаком.

Прадпрыемствы адным стрэлам забіваюць некалькі зайцоў: і склады вызваляюць і працу аплочваюць, ды яшчэ падатак з продажаў не мусяць плаціць. Для работніка натураплата стварае некалькі пастак. Па-першае, калі завод не умее прадаць тавар, то і работнік не абавязкова здолее гэта зрабіць — а значыць так і не пабачыць сваіх грошай.

Па-другое: наймальнік фактычна вымушае работнікаў займацца незаконным гандлем. Героі праграмы «Асабісты капітал» Белсата распавядаюць, як міліцыя канфіскоўвала тавар, каторы яны атрымалі замест зарплатаў і спрабавалі прадаць.

Героі ды эксперты даюць парады: што рабіць з тым таварам, які выплачваецца замест грошай, ды як увогуле змагацца, калі наймальнік хоча разлічыцца натураплатай.

Падрабязней — у відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?