Невядомыя зламалі два крыжы ў Курапацкім лесе. Гэта заўважылі сябры КХП-БНФ, якія прыйшлі ў суботу на талаку.

Людзі прывезьлі дошкі, каб іх адрамантаваць і ўсталяваць зноў.

Нагадаем, на 1 лістапада заплянавана правядзеньне шэсьця, якое пачнецца ў Менску ад пляцоўкі ля Гадзіньнікавага завода, і мітынгу ў Курапацкім лесе. Таму ў бліжэйшыя выходныя зноў людзі выйдуць на талаку.

Уладзімер Юхо: «Сёньня я прыйшоў з інструмэнтам, бэнзакасілкай, касой і прыладамі. Плян, як заўсёды, прыбраць, кожную суботу мы гэта робім, спаліць сьмецьце і рыхтавацца да Дзядоў, якія адбудуцца 1 лістапада. Запрашаю ўсіх узяць удзел у сьвяце памінаньня продкаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?