Мы паведамлялі пра перамогу гомельскага нафтаздабытчыка Яўгена Кандрачэнкі ў першынстве краіны па расейскіх шашках. Майстар спорту Кандрачэнка другі раз запар апярэдзіў двух гросмайстраў, экс-чэмпіёна сьвету Аркадзя Плакхіна і дзейнага чэмпіёна зямной кулі Андрэя Валюка. Выпускнік Гомельскага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Сухога, 27-гадовы машыніст каратажнай станцыі ласкава падзяліўся з «НН» узорамі сваёй творчасьці, адкамэнтаваўшы іх на добрай беларускай мове.

1…ef4? (заставалася 1… bc7! 2. fg3 gf4 3. eg5 hh2 4. hg5 fh4 5. dd8 bb2 6. ca3=) 2. de5!! - калясальна! Чатыры магчымыя баі не выратоўваюць. Асабліва прыгожа 2…fd2 3. ce1! – тут яшчэ тры магчымыя баі не выратоўваюць.

* * *

Зямляк Кандрачэнкі Андрэй Толчыкаў выйграў чэмпіянат сьвету па шашках-100 сярод юнакоў (U-16), які ладзіўся ў Манголіі на пачатку ліпеня. Далучаемся да віншаваньняў!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0