Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду, член савета дырэктараў Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў.

Паводле слоў Сяргея Дубкова, у адпаведнасці з дамоўленасцямі з фондам такія пытанні павінны абмяркоўвацца з экспертамі МВФ.

Гаворачы ў цэлым аб рабоце банкаўскага сектара ў Беларусі, прадстаўнік Нацбанка падкрэсліў: «Мы робім дастаткова для таго, каб знешнія фактары не паўплывалі на стабільнасць банкаўскай сістэмы Беларусі. Нацбанку ўдаецца падтрымліваць неабходны ўзровень стабільнасці».

Паводле ацэнкі Сяргея Дубкова, банкаўская сістэма краіны завершыць 2009 год з прыбыткам, аднак пакуль складана сказаць, які менавіта памер прыбытку будзе атрыманы. Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года беларускія банкі павялічылі свой прыбытак на 20 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Паводле слоў Сяргея Дубкова, цяпер пытанне прыбытку з’яўляецца другасным у параўнанні з неабходнасцю стварэння ў банках рэзерваў на пакрыццё магчымых страт па актывах, маючых крэдытную рызыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?