Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па праблемах еўрапейскай інтэграцыі ў шведскім горадзе Вісбі (выспа Готланд).

Мерапрыемства адбываецца пад патрантажам міністра замежных справаў Швецыі Карла Більта. Менавіта з ягоным подпісам прыходзілі запрашэнні на канферэнцыю.

«Сустрэча ў Вісбі адбываецца, каб у спакойнай атмасферы абмеркаваць актуальныя міжнародныя пытанні. Усяго колькасць удзельнікаў не перавышала 40 чалавек», — расказвае А.Янукевіч.

Беларусы выступалі на панэлі, прысвечанай «Усходняму партнёрству». Разам з імі там былі міністр рэінтэграцыі Грузіі Цемур Якабашвілі і міністр абароны Літвы Раса Юкневічэне.

Сярод іншых гасцей канферэнцыі можна адзначыць прэм’ер‑міністра Літвы Андруса Кубілюса, міністра замежных справаў Украіны Пятра Парашэнку, памочніка міністра абароны ЗША Аляксандра Вершбоў, былога кіраўніка ўраду Расіі Міхаіла Касьянава.

«Цікавасць да Беларусі была вельмі вялікая. І я, і Раманчук атрымалі досыць шмат пытанняў. Прыватна атрымалася шмат паразмаўляць з Кубілюсам, Більтам, Касьянавым, было надзвычай цікава», — падзяліўся ўражаннямі А.Янукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?