Як адзначыў пасол Венгрыі ў Беларусі, спадар Феранц Контра, выстава, прымеркаваная да 20‑ці годдзя незалежнасці Венгрыі, не адбудзецца.

Раней паведамлялася, што Нацыянальная бібліятэка адмовіла ў памяшканні венгерскаму пасольству «па тэхнічных прычынах». У той час, нібыта, правядзенню выставы перашкаджаў патоп, што надарыўся ў НББ. Паводле сп.Контры, пасля звароту ў МЗС Беларусі , пытанне ўдалося вырашыць. Аднак з запланаваных мерапрыемстваў адбудзецца толькі ўрачысты прыём.

Выстава «Свабода і дэмакратыя» пераязджае ў іншую краіну. Раней яна ўжо дэманстравалася ў Расіі.

«Мне вельмі шкада, што у нас не атрымалася правесці гэтую выставу ў Беларусі» — адзначыў спадар пасол.

Выстава «Свабода і дэмакратыя» была прымеркавана да 20‑й гадавіны падзей 1989‑га года. Тады, 23 кастрычніка, у Венгрыі адбылася так званая «аксамітная рэвалюцыя». Вынікам якой сталі змены дэмакратычнага характару ва ўсіх сферах жыцця краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?