Перакладзены на польскую мову раман беларускага пісьменніка Ігара Бабкова «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» трапіў у фінал літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы «Angelus».

Усяго на перамогу ў конкурсе на завяршальным этапе прэтэндуюць 7 кніжак. Раман Ігара Бабкова конкурсе з творамі немца Бернхарда Шлінка, палякаў Інгі Івасюў і Кшыштафа Варгі, баснійца Міленкі Ергавіча і чэхаў Ёзафа Шкворацкага і Оты Філіпа.

Прэмія «Angelus» — штогадовая ўзнагарода ў галіне перакладзенай на польскую мову і польскамоўнай сучаснай прозы, напісанай аўтарамі з Цэнтральнай Еўропы. Заснавальнікі прэміі — горад Уроцлаў, газета «Dziennik», інфармацыйны спонсар — канал «Kultura» Польскага публічнага тэлебачання.

Сёлетні лаўрэат прэміі атрымае 150 тысяч злотых (каля 53 тысяч даляраў). Уручэнне прэміі адбудзецца 5 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?