19—22 кастрычніка ва ўнутраных войсках МУС Беларусі праходзяць кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта. Ён лічыцца сімвалам мужнасці, гонару і годнасці ваеннаслужачых УВ.

Як паведаміла прэс‑служба войскаў, выпрабаванні традыцыйна праводзяцца ў чатыры этапы.

Да першага этапу былі дапушчаныя 67 ваеннаслужачых. Правяралася агульнафізічная падрыхтоўка ваеннаслужачага — падцягванне на перакладзіне, элементы акрабатыкі, прыёмы рукапашнага бою і самастрахоўкі, кідкі, чаўночны бег, а таксама бег на 100 і 3.000 метраў.

Па выніках першага дня выпрабаванняў 30 кандыдатаў паспяхова прайшлі праверку агульнафізічнай падрыхтоўкі і дапушчаны да наступных этапаў, якія пройдуць 22 кастрычніка на тэрыторыі вучэбнага цэнтра ўнутраных войскаў «Валоўшчына» і ў вайсковай часці 3214 унутраных войскаў.

Тым прэтэндэнтам, хто выстаіць у вучэбных паядынках — спарынгах, намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі генерал‑маёр Валерый Гайдукевіч уручыць крапавыя берэты.

Выпрабаванні праводзяцца з 1993 года. На сёння ў Беларусі больш за 600 уладальнікаў крапавых берэтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?