Кіраўніцтва брытанскага медыягіганту BBC дазваляла і нават заахвочвала сваіх супрацоўнікаў, у тым ліку дзіцячай рэдакцыі, прымаць наркотыкі на працоўным месцы. Аб гэтым стала вядома ў час слуханняў у камісіі брытанскага парламенту.

Па словах былой прадусаркі BBC Сары Грэм, пераменлівы настрой многіх супрацоўнікаў кампаніі — не прыкмета геніяльнасці, а вынік банальнага прыёму сумнеўных рэчываў.

На ўчорашнім паседжанні ў камісіі ніжняй палаты парламенту Вялікабрытаніі Грэм прызналася, што ўжо ў першы працоўны дзень супрацоўнікі кампаніі прапанавалі ёй «зайсці прыбіральню і паспрабаваць крыху какаіну». У выніку 40‑гадовая прадусарка стала ўжываць цяжкія наркотыкі нават на працоўным месцы, што доўжылася 9 год.

Але кіраўніцтва брытанскай тэлекарпарацыі ня толькі не супрацьстаяла гэтаму, але і адзначала ў супрацоўнікаў іх «нестандартнае мысленне», піша «The Daily Mail».

Як адзначаюць NEWSru.com, прызнанне прадусаркі можа значыць, што стваральнікі такіх папулярных мультсерыялаў, як «Тэлепузікі», маглі ўжываць наркотыкі падчас працы. Аб гэтым ускосна сведчаць некалькі гучны смярцей супрацоўнікаў дзіцячага падраздзялення BBC, звязаных з наркотыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?