Памятаеце, быў такі еўрапейскі тэндэр на вяшчанне на Беларусь, які выйгралі нейкія расейцы і якія пачалі вяшчаць тыпа «акна ў Еўропу» на канале RTVi? Шмат хто памятае, асабліва таму, што RTVi пасля гэтага амаль паўсюдна выдалілі з кабельных сеткаў. А што вы думалі, нашыя ўлады - лахі нейкія? У адрозненне ад некаторых, хто раздае тэндэры, і якія не могуць пралічыць на два крокі.

А, дык жа яшчэ інтэрнэт ёсць!!! Ну да, там скачываць ролікі, кліпы, і г. д. Ну - інтэрнэт - гэта добра. Гэта будучыня, нават калі ў Беларусі ім карыстаюцца дагэтуль няшмат. Трэба забіваць прастору. Вось і Еўрапейскае радыё гэта робіць, і Радыё Свабода, і некаторыя іншыя. Тэарэтычна, кампутары і mp3 плэеры ў моладзі ёсць, заходзь, загружай, слухай, які ў нас дрэнны бацька. Той моладзі збольшага палітыка да с___кі, але ўсё роўна, справа важная і яе трэба рухаць - хоць і на будучыню.

Дык вось, акно ў Еўропу. У іх нават старонка па-беларуску! глядзіце самі: www.belarus-europe.com А што там? Чытаем:

Тэлеперадачы і радыёпраграмы для Беларусі накіраваныя, перш за ўсё, на тое, каб садзейнічаць яшчэ больш шчыльнаму збліжэнню грамадзян гэтай краіны з еўрапейскімі суседзямі праз шырэйшы доступ да незалежных крыніц інфармацыі і навін. Гэтыя праграмы будуць свабоднымі, аўтарытэтнымі і аб’ектыўнымі крыніцамі інфармаціі для беларускіх грамадзян, што асабліва важна для маладога пакалення беларусаў.

Крута, мяне асабліва прыкалола «яшчэ больш шчыльныя.» Ну ў прынцыпе, куды ж меньш…

На старонцы два падраздзела: TV і радыё. Так, нават кліпы вісяць, зараз паглядзім… Замест паглядзім, атрымліваецца тое, што сказаў ігрок зборнай Расеі па футболу Вадзім Еўсееў валійскаму тэлебачанню. Тлумачу: праграма для Беларусі. Мінімальны памер роліка ў нізкаякасным выкананні - 40 мегабайт. Цяпер, чым заняцца беларусу, пакуль ролік будзе качацца? Можна шмат чым. Напрыклад, можна праглядзець поўны выпуск Панарамы, пасля чаго на варожае інтэрнэт tv ўжо не хопіць ідэялагічнай хісткасці.

Дык для каго робяцца гэтыя праекты. Вось мне ў Злучаных штатах добра. Можна глядзець тое ж RTVi. Можна і ролік закачаць - у мяне ён качаецца, прыкаліцеся, за шэсць хвілінаў - сорак мегаў! Толькі вось мне гэтага не патрэбна. Ну зрабіце што небудзь для беларусаў а не для амерыканцаў, нарэшце. Што, нарэзаць на кавалкі розуму не хапіла! Закачаць такую махіну большасці рэальна толькі ў інтэрнэт-кавярнях, ды яшчэ заплаціць за гэта мінімум даляр.

Пра Беларусь у праграме было тры хвіліны з дваццаці шасці, ды яшчэ хвілінаў шэсць - каментар эксперта пра ваяж Уга Чавеса, у тым ліку на Беларусь. Пра Конга распавядалі амаль столькі ж… Праграма ў прынцыпе цікавая, але хутчэй за ўсё, час, грошы, нервы, і кампутарную памяць большасць патраціць на штосьці іншае….

Фальксваген, TOL Беларусь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0