У сталіцы Кыргызстану мядзведзь напаў на людзей у дзяржаўным цырку рэспублікі. У гэты момант на сцэне праходзіла рэпетыцыя прадстаўлення расейскай трупы.

Па словах супрацоўнікаў хуткай дапамогі, ад атрыманых падчас нападу жывёлы «несумяшчальных з жыццём траўмаў» памёр 25‑гадовы адміністратар цырка Дзмітрый Патапаў. З шматлікімі раненнямі галавы, плечаў, бёдраў і страсеннем галаўнога мозгу шпіталізаваны 29‑гадовы Дзмітрый Папоў. Ўрачы цяпер аказваюць яму экстраную дапамогу.

Мядзведзь быў застрэлены супрацоўнікамі міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?