У амерыканскім журнале «National Geographic» чытаў артыкул пад загалоўкам «Death knell», гэта значыць «хаўтурны звон» ці «жалобны звон».
У Беларусі я бачыў такія званы ў Хатыні, дзе комплекс‑помнік у гонар загінулых людзей у Другую сусветную вайну ад фашыстаў. Статуя мужчыны з хлопчыкам мёртвым на руках… Робіцца сумна, як глядзіш на яе. Слупы з званамі, якія выбіваюць хаўтурны звон… Гэта вычуваецца душою.

У журнале «National Geographic» ідзе размова аб іншым «хаўтурным звоне», гэта тычыцца смяротнага пакарання, што існуе ў Беларусі. І пакуль не будзе адмененае, да Еўрасаюзу будзе немагчыма далучыцца. Войны ішлі праз Беларусь і шмат народу загінула. У час спакойны чалавеку прыспешваць смерць —жахлівы ўчынак. Ад ураду трэба дабівацца, каб экзекуцыя была адмененая. Думаю, людзі прыйдуць да зразумення і гэта зробяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?