Паліцыя арыштавала амерыканца за тое, што ён быў заўважаны голым на ўласнай кухні.

29‑гадовы жыхар Спрынгфілда (штат Вірджынія) Эрык Уільямсан быў схоплены пасля таго, як выпадковыя мінакі ўбачылі яго ў акне аголеным і звярнуліся ў паліцыю. Уільямсан патлумачыў, што, прачнуўшыся каля паловы на шостую раніцы, ён проста прайшоў на кухню, каб зварыць сабе кавы.

У гэты момант праз акно кухні яго і заўважылі жанчына з сямігадовым сынам, якія праходзілі міма.

Аднак паліцыя лічыць, што Уільямсан наўмысна дэманстраваў сваю галізну. Калі гэта будзе даказана, амерыканцу пагражае каля гады турмы і штраф у дзве тысячы долараў.

Жыхар Спрынгфілда мае намер адстойваць сваю невінаватасць і падаць пазоў супраць мясцовых уладаў. Уільямсан, бацька пяцігадовай дачкі, заявіў: «Мае сябры і ўсе астатнія ведаюць, што няма ні адзінага шанцу на гэтай планеце, каб я зрабіў што‑небудзь падобнае ў дачыненні да дзіцяці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?