У пражскіх архівах быў знойдзены дакумент, які пацвярджае праўдзівасць паліцэйскага пратакола, у якім паведамлялася, што Мілан Кундэра, які пасля стаў вядомым пісьменнікам, данёс у паліцыю на дэзерціра Міраслава Дворжачака.

Мілан Кундэра

Мілан Кундэра

Пра гэта паведамляе Ceske Noviny са спасылкай на газету Lidove Noviny.

Знойдзены дакумент – расшыфроўка выступлення намесніка міністра нацыянальнай бяспекі Чэхаславакіі Яраслава Йермана ад 1952 года. Йерман спасылаецца на паліцэйскі пратакол (ён адносіцца да 1950 года) і пацвярджае, што Дворжачак, які збег у Германію пасля камуністычнага перавароту 1948 года, быў затрыманы ў выніку даносу. Дворжачак быў асуджаны на 22 гады турэмнага зняволення, з якіх адсядзеў 14.

Артыкул пра данос Мілана Кундэры быў надрукаваны ў часопісе Respekt у кастрычніку 2008 года. Сам пісьменнік абвінавачванні не прызнае.

lenta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0