Падчас перапісу ў сям’і вядомага перакладчыка Васіля Сёмухі паўстала пытанне не толькі беларускамоўных бланкаў, але і роднай мовы. Вось што паведаміў спадар Сёмуха:

«У першы дзень я іх адправіў. Яны прыходзілі другі дзень, бо я патрабаваў беларускамоўных бланкаў. А ў іх на той момант не было ніводнага. Паабяцалі, што прыйдзем заўтра. Прыйшлі. Я пацікавіўся, колькі ў іх было беларускамоўных бланкаў, у іх было два — так нам далі — кажуць. Пыталіся — якая родная мова, якая засвоена першая, я ім адказаў, што заходнепалескі дыялект. Яны запісалі са здзіўленнем. Хто па нацыянальнасці — беларус, на якой мове размаўляем дома — на беларускай. Былі такія дзве дзяўчыны не вельмі зубастыя, ціхія, але калі ўжо сыходзілі, то запыталіся: а праўда, што вы пераклалі Біблію? Я запытаўся — а адкуль вы гэта ведаеце? А яны кажуць — суседзі сказалі. Суседзі, значыць, зубастыя і языкастыя. Значыць, яны ў суседзяў распытваюць, хто там і такі дасціпны, каму трэба бланкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?