Мастакі гавораць па‑беларуску безвыгодна. Раней я гэта не мог сфармуляваць. Ведаў, што мастакі і літаратары размаўляюць па‑рознаму, але пра моўны меркантылізм не задумваўся.
Вашчанка мне кажа: «Ты пахудзеў…» Пасміхаюся і пагаджаюся, бо даўно няма таго — налітага віном Валодзі Адамчыка, які старана вучыўся ў Гаўрылы Вашчанкі рабіць вітражы ў сабор. Усміхаюся, а сам сабе думаю: няма ў мове Гаўрылы Вашчанкі правільнасці, але і штучнасці ў ёй нямашака. Сваё адкрыццё я вырашыў неадкладна пераправерыць. Пагаварыў з Бараноўскі пра Брасласлаўшчыну, дзе мы разам пісалі азёры. Паразмаўляў з Фэляй Янушкевічам пра ягоны жывапісны Ракаў. Няма ў мове нашых мастакоў рацыянальнасці. Яны прамаўляюць беларускія словы, бо так атрымліваецца ямчэй. Гэта не азначае, што нашы мастакі зусім бескарыслівыя. Яны гадзінамі могуць абмяркоўваць плату за майстэрні, могуць з зайздрасцю і зласлівасцю абгаворваць сваіх калег, але сама мова застаецца безвыгоднай. Цэлы вечар я прыслухоўваўся да мовы мастакоў. Спачатку слухаў іх у Нацыянальным мастацкім музеі, дзе адбывалася адкрыццё юбілейнай выставы Валодзі Тоўсціка, а потым у рэстарацыі Дома журналістаў, на вялікім банкеце. Мастакі віншавалі Валодзю, выпівалі за ягоныя талент і здароўе, танчылі, весяліліся. А я ўсё слухаў і слухаў іх беларускую мову, такую адрозную ад мовы пісьменнікаў і журналістаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?