4 жніўня а 15-й гадзіне суд Цэнтральнага раёну Менску вынес прысуды актывістам незарэгістраванай ініцыятывы «Партнэрства». Мікола Астрэйка асуджаны на 2 гады калёніі агульнага рэжыму, Цімох Дранчук – на 1 год калёніі агульнага рэжыму, Эніра Браніцкая і Аляксандар Шалайка – на паўгода арышту. Нагадаем, што ўсе яны былі арыштаваныя сёлета 21 лютага.

Нягледзячы на ранейшыя запэўніваньні, журналістаў у суд не пусьцілі. Дазволілі ўвайсьці дыпляматам, сваякам і тым, каго сваякі папярэдне ўнесьлі ў сьпіс.

На ганку пад залевай сабраліся каля 40 чалавек, некаторыя чакалі вынясеньня прысуду з паловы на 11-ю раніцы. Зараз з суду выводзяць асуджаных, сабраныя вітаюць іх аплядысмэнтамі і воклічамі падтрымкі. Амапаўцы патрабуюць прыбраць фотакамэры.

Маці плачуць.

На ганку пад залевай некаторыя чакалі вынясеньня прысуду з самай раніцы.

Сярод сабраных быў Анатоль Лябедзька

Цімоха Дранчука выводзяць з залі суду

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0