Літоўскі педагог самавольна пешшу перасёк беларуска‑літоўскую мяжу, але быў затрыманы памежнікамі.
Аб гэтым паведаміў начальнік прэс‑службы Лідскага пагранатрада Алег Анацкі.

Вельмі п’янага, але вельмі інтэлігентнага выгляду інтурыста затрымала трывожная група ў двухстах метрах ад мяжы ў раёне вёскі Лаўцы Воранаўскага раёна. Парушальнікам мяжы аказаўся 40‑гадовы педагог літоўскай школы для дзяцей‑сірот.

Затрыманы растлумачыў пагранічнікам, што пасля сваркі з жонкай, знаходзячыся ў стане моцнага душэўнага хвалявання, ён пайшоў з дому і пешшу адправіўся ў Беларусь, адкуль меў намер трапіць у Украіну да мора.

Гора‑падарожнік затрыманы на трое сутак і дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Лідскага пагранатрада для правядзення разбору. Складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Вырашаецца пытанне аб яго дэпартацыі з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?