Прысуд актывістам «Партнэрства» камэнтуе лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

(Вячорка: ) «І затрыманьні, і арышты гэтых людзей, і выстаўленыя да іх абвінавачаньні, і судовы працэс – усё гэта ад самага пачатку выглядала, як танны тэатар. Бяда толькі ў тым, што тэатар трагічны. І няхай атрымалі яны тэрміны меншыя, чым патрабаваў пракурор, але гэта няволя, гэта адарванасьць ад сем’яў, ад малых, нядаўна народжаных дзяцей. Гэта зьдзек рэжыму з маладых людзей, якія ўсяго толькі што й хацелі, – прааналізаваць, ці сумленна рэжым абыходзіцца са сваімі грамадзянамі. Ганебны прысуд».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0