На абвяшчэньне прысуду актывістам «Партнэрства» не пусьцілі журналістаў. Ледзь не адзіны, хто змог прарвацца – вядомы праваабаронца і карэспандэнт «Народнай Волі» Валер Шчукін. Сыходзячы з залі суду, ён павіншаваў Эніру Браніцкую і Цімоха Дранчука зь іхнімі будучымі днямі народзінаў. Цімоху спаўняецца 25 гадоў наступным пасьля прысуду днём – 5 жніўня. Эніру чакае 25-гадовы юбілей 31-га.

На думку Шчукіна, галоўнай падзеяй у дзень абвяшчэньня прысуду стала «тое, што бацька Цімох Дранчук нарэшце змог пабачыць свайго сына»: жонку Дранчука Вольгу разам з 4-месячным сынам міліцыянты прапусьцілі ў суд. Па словах Шчукіна, усе падсудныя вельмі добра трымаліся.

– Яны іх паставілі ўсіх у ідыёцкі стан. Тыя, каму далі паўгода, 21-га жніўня выйдуць. Пры адной умове: калі яны не напішуць касацыйную скаргу. Калі яны яе напішуць, то яны будуць сядзець, пакуль скаргу будуць разглядаць касацыйныя інстанцыі, потым паўторны разгляд і г.д. А не напісалі касацыйную скаргу – значыць, пагадзіліся з прысудам, прызналі сваю віну. У Дранчука і Астрэйкі, калі яны не напішуць касацыю, праз 10 дзён прысуд уступіць у законную сілу, і іх павязуць па этапу ў калёніі. Аднаму засталося сядзець паўгода, другому – паўтара года

Арыштны дом цяпер ёсьць ужо і ў Менску. Гэта новазбудаваны будынак на Акрэсьціна. Але я там не сядзеў, таму распавесьці нічога не магу...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?