Ад аўторка ў чэшскім Брне пачаўся разгляд скаргі дэпутатаў парламента гэтай краіны.

Дэпутаты, што звярнуліся ў Канстытуцыйны суд Чэхіі, належаць да групы еўраскептыкаў, што групуюцца вакол прэзідэнта краіны — Вацлава Клаўса. Паводле іх меркавання, ратыфікацыя Чэхіяй Лісабонскага трактату супярэчыць канстытуцыі краіны. Бо надасць судовым органам ЕС статус, вышэйшы за статус канстытуцыйных судоў краін‑удзельніц Еўрапейскага саюза.

Чэхія — апошняя краіна, якая дагэтуль не ратыфікавала Лісабонскіх пагадненняў.

Падобна на тое, што ад Вацлава Клаўса зараз залежыць лёс Лісабонскага трактату і далейшы шлях развіцця ЕС увогуле.

АП, паводле wyborcza.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0