Як і прадказвалі фінансавыя аналітыкі, курсы даляра і еўра пачалі збліжацца.

Калі параўнаць учарашні і заўтрашні курс даляру,выходзіць, што амерыканская валюта падаражэла на 20 рублёў. Заўтра яна будзе каштаваць 2733 рублёў.

У той самы прамежак часу еўра упаў на 28 рублёў. Яго заўтрашні ўзровень — 4050 рублёў.

Такім чынам, за два дні курсы даляру і еўра зблізіліся амаль на 50 рублёў.

Цяпер еўра і даляр суадносяцца як 1,482:1.

На сусветных біржах суадносіны трохі ніжэйшыя, так што заўтра магчымае яшчэ адно, цяпер ужо невялікае падаражанне курсу даляру і паменшэнне курсу еўра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?