Міністр жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў мяркуе, што сёлета тарыфы на жыллёва‑камунальныя паслугі ў Беларусі павышацца не будуць.

Пра гэта ён заявіў 28 кастрычніка ў ходзе сумеснага пасяджэння абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.

У той жа час міністр ЖКГ адзначыў, што гэтае пытанне разглядалася на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў, аднак прапанова аб павышэнні тарыфаў на жыллёва‑камунальныя паслугі пакуль не была падтрымана.

Белахвостаў таксама паведаміў, што ў 2010 годзе прадугледжваецца паступовае павышэнне тарыфаў на жыллёва‑камунальныя паслугі на сем долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?