Нямецкі вандроўнік і журналіст, аўтара падарожных зацемак пра Беларусь, Інга Пэтц запрашае на сустрэчу. На сустрэчы, якая адбудзецца 28 кастрычніка, Інга Пец зачытае ўрыўкі са сваёй кнігі «Ківі-парадыз», у якой ён дзеліцца ўражаннямі ад падарожжа ў далёкую Новую Зеландыю.

«Чаму менавіта пра Новую Зеландыю ў сэрцы Мінска? Думаю якраз тут сярод восенскага сырога надвор'я аповед пра далёкі і экзатычны край выкрэсіць іскру цікаўнасці ў беларусаў, - кажа Інга Пэтц. - У Новай Зеландыі я размаўляў з самым вядомым тамтэйшым паэтам Сэмам Гантам, а таксама з сэрам Эдмундам Гілардам, чалавекам які першы скарыў Эверэст. Я нават прысутнічаў на здымках «Уладара Пярсцёнкаў» (кадры дзе здымалі пастаральную вёску хобітаў). Думаю, усё гэта будзе цікава для беларусаў».

Пэтц абяцае, што наступнай будзе яго падарожна-журналісцкая кніжыца пра Беларусь.

Сустрэча адбудзецца 28 кастрычніка а 8 гадзіне вечара ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) па адрасе: Мінск, пр. Газеты «Праўда», 11 (р-н Паўднёвы Захад). Схема праезду тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?