489 гадоў таму, 6 жніўня 1517 г. у Празе Чэскай Францішак Скарына выдрукаваў першую беларускую кнігу – Псалтыр. Пасьля ў Празе выйшлі яшчэ 19 ілюстраваных кніг (ці 22, калі лічыць «Царствы» за чатыры кнігі) Старога Запавету пад агульнай назваю: «Бивлия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славнаго града Полоцка, Богу ко чти и людем посполитым к доборому научению».

Апроч Псалтыра гэта кнігі: «Іоў», «Прытчы Саламона», «Ісус Сірахаў», «Еклесіяст», «Песьня песьням», «Прамудрасьць Божая», «Царствы», «Ісус Навін», «Юдзіф», «Судзьдзі», «Быцьцё», «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі Закон», «Руф, «Эсфір», «Плач Ераміі», «Прарок Данііл».

Першая кніга ў славянаў выдадзена ў Чэхіі ля 1468 г. Гэта была «Траянская хроніка». Першая друкаваная кніга ў Масковіі зьявілася ў 1564 г., ва ўкраінцаў (у Львове) – у 1574 г. У літоўцаў першая друкаваная кніга выйшла ў 1547 г. у Кёнігсбэргу («Катэхізіс»).

Наша Ніва

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0