Аб стварэнні падрабязнай трохмернай мапы свету задумваўся шмат хто, аднак за рэаліцыю гэтай ідэі здолела ўзяцца толькі кампанія Google.

Каля двух тыдняў таму, на сваім афіцыйным блогу, Google абвесціў аб запуску новага online сэрвіса пад назваю «Google Building Maker», дзякуючы якому, пры дапамозе ўжо вядомай мапы Google Maps, карыстальнікі сусветнага сеціва змогуць стварыць трохмерныя мадэлі будынкаў сваіх гарадоў.

Пры чым асаблівых ведаў, для таго каб зрабіць віртуальную мадэль свайго дома альбо месца працы ня трэба. Карыстальніку дастаткова толькі ўсталяваць невялікае пашырэнне. Само ж праектаванне адбываецца пры дапамозе ўжо гатовых трохмерных формаў і фотаздымкаў з паветра. Пасля стварэння мадэлі, яна пацвярджаецца мадэратарамі, дадаецца ў базу дадзеных й становіцца бачная іншым карыстальнікам.

На дадзены момант старонка сэрвісу прадстаўленая на 14‑ці мовах. На ёй таксама змешчаны адмысловы відэа‑ролік з тлумачэннямі і простым апісаннем «Google Building Maker»‑а.

Пакуль тыя людзі, якія захочуць паўдзельнічаць у сусветным 3D будаўніцтве, могуць выбіраць з 50‑ці гарадоў свету, аднак гэты спіс пастаянна пашыраецца.

Нажаль, у сувязі з тым, што сэрвісы «Google Maps» яшчэ, мякка кажучы, не вельмі добра прадстаўлены ў Беларусі, — трохмерная мапа РБ застаецца толькі ў марах беларускіх інтэрнэтчыкаў. Адмыслоўцы карпарацыі Google жа тым часам пры дапамозе валанцёраў па ўсім свеце працягваюць маштабную новабудоўлю планеты і спадзяюцца ў хуткім часе стварыць дакладную трохмерную копію Зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?