Нягледзячы на тэндэнцыя да памяншэння колькасці смяротных прысудаў, такая мера па-ранейшаму выклікае занепакоенасць.

Юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Зміцер Чарных паведаміў, што за гэты год такое пакаранне прызначылі дваім – Андрэю Жуку і Васілю Юзэпчыку.

Смяротныя прысуды пакуль не прыведзеныя ў выкананне, так што ў праваабаронцаў застаецца надзея на іх адмену.

Юрыст БХК лічыць, што сёлетнія смяротныя прысуды яшчэ раз пацвярджаюць неабходнасць мараторыя на выкананне смяротнага пакарання, бо пакуль такая мера ёсць у закананадаўстве, яна будзе выкарыстоўвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?