У часе онлайн‑канферэнцыі на радыё «Свабода» лідэру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі задалі нямала пытанняў на сацыяльную тэматыку.
Як вядома, БХД, у адрозненне ад большасці палітычных сілаў Беларусі, займае ў гэтых пытаннях пазіцыю, блізкую да еўрапейскіх кансерватараў і амерыканскіх неакансерватараў.

Жанчына з Рагачова пыталася, наконт пазіцыі БХД адносна штучнага апладнення. Каталіцкі Касцёл выступае супраць такога, напісала яна, а вы? Севярынец у адказ спаслаўся на праваслаўную «Сацыяльную канцэпцыю»: штучнае апладненне полавымі клеткамі мужа дапушчальнае – бо яно не парушае цэласці шлюбу, а вось

выкарыстанне донарскіх клетак, як і сурагатнае мацярынства (выношванне аплодненай яйцаклеткі жанчынай, якая вяртае дзіця «заказчыкам»), у маральным плане сумнеўна. Усынаўленне прыёмных дзяцей – думаю, лепшае выйсце», — мяркуе Севярынец.

Каментуючы стварэнне ў Нямеччыне кааліцыі ХДС і Свабодных дэмакратаў, Севярынец панаракаў, што ў інтэрнэт‑дыскусіях «пытанню гомасэксуалізму ў нас надаецца залішне шмат увагі – больш, чым дабрачыннасці, праблемам алкагалізму альбо карупцыі. Гэта сумнавата».

Ён выказаўся ў абарону традыцыйнай сям’і».

Адказваючы на пытанне забароны акультызму, Севярынец спаслаўся на прыклады ЗША і Вялікабрытаніі, дзе прапаганда такіх практык заканадаўча забароненая, «бо падобная інфармацыя можа выклікаць нервовае расстройства ці параною», — заявіў былы палітвязень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?