У Беларусі не зафіксавана выпадкаў смерці ад грыпу, у тым ліку ад грыпу A(H1N1).

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 30 кастрычніка.

Ён паведаміў, што

за два тыдні ў Мінску ад пнеўманіі памерлі чатыры чалавекі. Відаць, гэта і нарадзіла чуткі пра гібель людзей у выніку грыпу A(H1N1).

Між іншым, зазначыў намеснік міністра, сёлета колькасць смяротных выпадкаў ад пнеўманіі не перавышае аналагічны леташні паказчык.

Па стане на 29 кастрычніка, сказаў Часнойць,

у краіне зафіксавана 38 выпадкаў захворвання на грып A(H1N1). 35 захварэлых ужо выпісаны дадому, тры — знаходзяцца на стацыянарным лячэнні.

Намеснік міністра не выключыў, што

да вечара 30 кастрычніка паказчык захворвання можа павялічыцца, бо лабараторныя даследаванні ўзятых аналізаў працягваюцца.

Роберт Часнойць таксама зазначыў, што большасць выпадкаў грыпу A(H1N1) — завозныя: сярод захварэлых шмат іншаземцаў.

Глядзі таксама:
Вакцына ад грыпу A(H1N1) будзе пастаўлена ў Беларусь у канцы лістапада — снежні
Ва Украіне ўведзены каранцін і зачыняюцца на вымушаныя вакацыі школы
Смаленскія падлеткі захварэлі на свіны грып у Магілёве
Беспрэцэдэнтныя меры бяспекі на мяжы з Украінай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?