У нядзелю 1 лістапада Беларуская Вуніяцкая Царква ў Антвэрпане адзначае Дзяды — традыцыйнае беларускае памінальнае сьвята, прысьвечанае малітоўнаму ўшанаваньню спачылых прашчураў.
Святкаваньне пачнецца ў Антвэрпанскай Царкве Сьвятога Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага заўпакойнай Боскай Літургіяй. Пасьля ўсе жадаючыя наведаюць у Лёвэне магілу Дзеда Міколы Равенскага, аўтара знакамітае музыкі да гімну «Магутны Божа», дзе будуць ускладзены кветкі, адпраўлена Паніхіда і пройдзе памінальная трапеза.
0
0
0
0
0
0