4-5 жніўня ў фінскім Хейнала праходзіў чэмпіянат сьвету. Беларуская каманда, у параўнаньні зь мінулым годам, зрабіла крок назад.

У мужчынскіх спаборніцтвах п’едэстал гонару падзялілі гаспадары спаборніцтваў. Найлепшы вынік складае 12 хвілін 21 сэкунду. У жанчын першае месца з часам 13 хвілін 38 сэкунд належыць жыхарцы Хельсынкі Лейле Кулін. Яна «пераседзела» нашу суайчыньніцу Натальлю Трыфанаву. Нагадаем, што Натальля тройчы перамагла на чэмпіянаце сьвету. Летась з вынікам – 8 хвілін 38 сэкундаў. Трэцяе і чацьветрае месцы тады таксама занялі беларускі.

Чэмпіянат сьвету па працягламу знаходжаньню ў саўне праводзіцца ўжо ў восьмы раз пачынаючы з 1999 г. У сёлетніх спаборніцтвах узялі ўдзел 80 чалавек з 12 краін.

Паводле правілаў, спаборніцтвы праводзяцца ў саўне пры тэмпэратуры больш за 110 градусаў паводле шкалы Цэльсія. Пара падаецца кожныя 30 сэкундаў, пры гэтым на камяні выліваецца каля паўлітра вады. Пераможца, які апошнім застаецца ў парылцы, мусіць сам самастойна пакінуць саўну.

sportnews.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0